Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Да гэтага часу ў нашу камісію паступаюць прапановы да законапраекту “Аб сродках масавай інфармацыі”. Прыкладам, толькі што перадала свае заўвагі дэпутатка Марыя Худая”, - сказаў карэспандэнту Свабоды старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Юры Кулакоўскі.


Ён таксама згадаў, што раней у камісію паступілі прапановы і заўвагі ад Беларускай асацыяцыі журналістаў, рэдакцыі газэты “Советская Белоруссия” і некаторых іншых рэдакцыйных калектываў.

На пытаньне, ці будзе прыняты на гэтай сэсіі закон і ў 2-м чытаньні, Ю.Кулакоўскі сказаў, што пакуль цяжка адказаць на гэта. Але ён згадаў, што цяперашняя сэсія перадапошняя ў дэпутатаў гэтага скліканьня.

“Мы яшчэ зьбяромся 2 кастрычніка,” - нагадаў Ю.Кулакоўскі.

XS
SM
MD
LG