Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Старадароскі РАУС выдаў пастанову аб прымусовым прыводзе ў суд сьвятара Леаніда Акаловіча, паведаміў БелаПАН.

Сьвятара абвінавачваюць у тым, што 19 красавіка ён удзельнічаў у несанкцыянаваным сходзе ў вёсцы Дражна. Тады ў вёсцы быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных жыхароў, забітых чальцамі 2-й Менскай партызанскай брыгады 15 красавіка 1943 году. Празь некалькі дзён пасьля ўсталяваньня мясцовыя ўлады дэмантавалі крыж і адвезьлі яго ў царкву ў вёску Залужжа.

За ўдзел ва ўсталяваньні крыжа раней ужо былі асуджаныя на 15 сутак Вячаслаў Сіўчык і Віктар Хурсік.
XS
SM
MD
LG