Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі палітоляг Аляксей Кароль камэнтуе матывы выключэньня А. Міхалевіча з Партыі БНФ.


“Міхалевіча фактычна выключылі з партыі за абразу гонару і годнасьці пэўных кіруючых асоб. Гэты матыў вымушае праводзіць паралелі. На жаль, гэта адбітак той сытуацыі, якая існуе ў кіроўнай эліце і якая распаўсюджваецца на ўсіх, хто мае сьмеласьць крытыкаваць начальніка беларускай дзяржавы. На мой погляд, гэта недапушчальна, гэта звужэньне дэмакратыі ў асяродку дэмакратычных партыйных структур”.

На думку А. Караля, пераадоленьне гэтага крызісу ў партыйных структурах вымагае адкрытасьці і шчырай размовы ў шэрагах БНФ і апазыцыйнай кааліцыі ўвогуле.

Кароль мяркуе, што ў БНФ існуюць прынцыповыя разыходжаньні наконт адзінства партыі і ўсёй апазыцыі на пэўных прынцыпах і пад пэўныя асобы.

Апрача таго спадар Кароль мяркуе, што аб’ектыўныя абставіны вымагаюць зьмены пакаленьня лідэраў у апазыцыі, але вырашаецца гэтая праблема вельмі хваравіта, бо старэйшаму пакаленьню палітыкаў няма куды ісьці.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG