Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ю.Чавусаў: “Мы маем справу з барацьбой за ўладу”


Палітоляг Юрась Чавусаў так ацэньвае выключэньне з Партыі БНФ намесьніка старшыні партыі Алеся Міхалевіча.


“На мой погляд, мы маем справу са звычайнай барацьбой за ўладу ў межах адной партыі.

Усім вядома, што электарат, у тым ліку і партыйны, любіць пакрыўджаных. І ў гэтай сытуацыі спадар Міхалевіч выглядае ахвярай з боку так званай партыйнай намэнклятуры. Гэта зьвязана зь ягоным намерам балятавацца ў прэзыдэнты Беларусі ад Партыі БНФ. І я думаю, гэта надае пэўныя плюсы ягонаму іміджу.

Міхалевіч не паліваў брудам у сваёй прамове на Сойме тых, хто яго выключаў з партыі. Наадварот, ён казаў, што не бачыць сваёй палітычнай пэрспэктывы нідзе, акрамя як у Партыі БНФ. Таму, я думаю, мы яшчэ вернемся да пытаньня вяртаньня ў партыю спадара Міхалевіча. Мы маем месца з барацьбой унутры партыі, якая ўключае і вось такія жорсткія дысцыплінарныя захады”.

XS
SM
MD
LG