Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія сябры БНФ супраць выключэньня Міхалевіча з партыі


Рада Берасьцейсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ ухваліла зварот да сойму партыі прыпыніць рашэньне аб выключэньні з партыі Алеся Міхалевіча.


Паводле старшыні абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьмітра Шыманскага, рада асудзіла рашэньне сойму аб выключэньні з партыі А.Міхалевіча і прапанавала разгледзець пытаньне аб ягоным сяброўстве ў партыі на справаздачна-выбарчым зьезьдзе.

"Паўнамоцтвы намесьніка старшыні партыі былі дадзеныя палітыку на зьездзе большасьцю галасоў. І не зусім этычна выключаць яго з партыі і пазбаўляць пасады на пасяджэньні сойма. Гэта думка толькі 50 чалавек, няхай нават вельмі паважаных і аўтарытэтных у нашай партыі", — цытуе Шыманскага БелаПАН.

XS
SM
MD
LG