Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Дзень салідарнасьці


Другі год запар 16 кожнага месяца дэмакратычная грамадзкасьць у Беларусі і за мяжой ладзяць акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых апанэнтаў А. Лукашэнкі.


Звычайна ў гэты дзень моладзь расклейвае партрэты зьніклых і палітвязьняў, запальвае ля іх сьвечкі, ладзяць жывыя ланцугі. У замежжы беларускія студэнты праводзяць пікеты каля будынкаў амбасадаў і раздаюць мінакам ўлёткі зь інфармацыяй пра сытуацыю ў Беларусі.

Актывісты моладзевага дэмакратычнага руху паведамілі Свабодзе, што сёньня вулічных акцыяў ня будзе, таму што большасьць зь іх вучыцца ў ВНУ і цяпер здаюць сэсію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG