Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Віцебску -- XVIII Міжнародныя Шагалаўскія чытаньні


Адкрыцьцё Шагалаўскіх чытаньняў пройдзе 15 чэрвеня ў тэатры “Лялька”, а 16 і 17 чэрвеня гасьцей прыме Арт-Цэнтар Марка Шагала.

Навуковыя даклады, прысьвечаныя сусьветна вядомаму мастаку і ягоным калегам-сучасьнікам, будуць прадставяць больш як 40 гасьцей з Беларусі, Расеі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Ізраіля.

Паводле дырэктаркі Музэя Марка Шагала Людмілы Хмяльніцкай, праграма імпрэзы будзе разнастайнай: апроч навуковых паведамленьняў, прысьвечаных знакамітаму мастаку -- ураджэнцу Віцебшчыны – і ягоным паплечнікам, навукоўцы з Рыгі і Даўгаўпілса распавядуць пра мастацтва Латвіі, а таксама будуць падведзеныя вынікі міжнароднага праекту “Марк Шагал – Марк Ротка: мастацтва без межаў”.

Па завяршэньні сёлетніх чытаньняў, прысьвечаных 121-м угодкам Шагала, будзе выдадзены навуковы зборнік, а выстава “Авангард у Латвіі” будзе экспанавацца ў Віцебску яшчэ два тыдні.
XS
SM
MD
LG