Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Міхалевіч выключаны з Партыі БНФ


Рашэньнем Сойму партыі ад 14 чэрвеня 33-гадовы намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч выключаны зь яе шэрагаў, паведаміў БелаПАН.


На партыйным сайце зьмешчаны камэнтар кіраўніка Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага. "На жаль, частка людзей не зразумела, што партыйная праца — гэта не гульня, што партыя — не кантора кліентаў, а арганізацыя, якая рэалізуе супольна вызначаныя палітычныя мэты”, — піша Л.Баршчэўскі. — “Давялося прыняць няпростае, але абсалютна неабходнае рашэньне... Такое рашэньне насьпявала даўно. Сп. Міхалевіч адмовіўся выконваць ужо прынятыя рашэньні Сойму партыі... Ён перайшоў да публікацыі абразьлівых, скіраваных на асобы выказваньняў пад адрасам іншых кіраўнікоў Партыі БНФ".

Паводле слоў Л.Баршчэўскага, выключаны з партыі А.Міхалевіч застаецца выконваць абавязкі намесьніка старшыні грамадзкага аб'яднання БНФ "Адраджэньне" і мае права "апэляваць да зьезда партыі наконт узнаўлення яго ў шэрагах Партыі БНФ".

Сам А.Міхалевіч адмовіўся камэнтаваць рашэньне Сойму. "Я ўступіў у партыю ў 1993 годзе, калі мне споўнілася 18 год, таму мне цяжка камэнтаваць", — заявіў палітык, адказваючы на пытаньне БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG