Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Быкаўскіх чытаньняў” у Віцебску ня будзе


Віцебскі паэт Давід Сімановіч прапанаваў правесьці ў абласной бібліятэцы адмысловую імпрэзу да 84-х угодкаў з дня нараджэньня Васіля Быкава – запачаткаваць традыцыю штогадовых “Быкаўскіх чытаньняў”. Аднак гэтая ініцыятыва не знайшла падтрымкі ў чыноўнікаў.


Давід Сімановіч не канкрэтызуе, хто канкрэтна выступае супраць ягонай ідэі, але кажа, што “ў горадзе знайшліся сілы, якія перашкодзілі рэалізацыі гэтых плянаў”.

Паводле Давіда Сімановіча, у яго захоўваецца рашэньне Віцебскага аблвыканкаму за сакавік 2004 году, згодна зь якім чыноўнікі яшчэ чатыры гады таму зьбіраліся арганізаваць навуковую канфэрэнцыю, прысьвечаную творчасці Быкава, а таксама ўсталяваць памятную дошку ў гонар пісьменьніка на будынку мастацкай вучэльні, дзе ў 1939-1940 гг. вучыўся Васіль Быкаў. На сёньняшні дзень выкананы толькі адзіны пункт з гэтага рашэння – адноўлена сядзіба пісьменніка на ягонай радзіме, у вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну. Там, у мэмарыяльным музэі Быкава, 19 чэрвеня зьбяруцца прыхільнікі ягонага таленту ды бліжэйшыя сваякі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG