Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Дзяніса Хаберава пакаралі штрафам на 20 базавых велічыняў (гэта 700 тысяч рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.

Нагадаем: 11 чэрвеня пяць маладафронтаўцаў насупраць будынку Полацкага гарвыканкаму ладзілі пікет. Яны стаялі з плякатам “Стоп — дыктатура!”

Міліцыянты склалі пратаколы на чатырох удзельнікаў пікету, а Дзянісу выклікалі “хуткую”, бо яму стала кепска. 12 чэрвеня суд разгледзеў пратаколы і пакараў затрыманых штрафамі.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG