Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Ліпай: “Да парлямэнцкіх выбараў гэта ніяк не прывязана“


“Ясна, што з прыняцьцем гэтага закону варыянтаў кантролю за сродкамі масавай інфармацыі стане болей”, - пра гэта заявіў камэнтуючы праект закону аб СМІ, дырэктар кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай.

Вядома, што прапанаваныя зьмены закрануць умовы рэгістрацыі і акрэдытацыі СМІ, а таксама найбольш значна інтэрнэт-рэсурсы.

“Але якія менавіта будуць зьмены і наколькі ўскладніцца праца інтэрнэт-рэсурсаў будзе залежаць ад падзаконнага акту, які павінен прыняць урад у адпаведнасьці з праектам закону.

Я не прывязваў бы зьяўленьне гэтага законапраекту да парлямэнцкіх выбараў, бо закон уступіць у сілу, калі будзе прыняты, праз паўгода пасьля публікацыі. І яшчэ год даецца на тое, каб СМІ маглі перарэгістравацца. Так што да парлямэнцкіх выбараў гэта ніяк не прывязана”.

Паводле спадара Ліпая, законы, датычныя той ці іншай сфэры павінны абмяркоўвацца з прадстаўнікамі гэтай сфэры:

“Да нас асабіста ніхто не зьвяртаўся”.

Галоўныя рэдактары “Белорусской газеты” і газэты “Вечерний Минск» устрымаліся ад камэнтароў. Яны заявілі, што яшчэ ня бачылі законапраект.
XS
SM
MD
LG