Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Чыкін: для нашай рэдакцыі нічога не памяняецца


У дзяржаўных мэдыях спакойна ставяцца да законапраекту аб сродках масавай інфармацыі. Галоўны рэдактар выданьня “7 дней” Віктар Чыкін сказаў, што для яго рэдакцыі нічога не памяняецца:


“У прынцыпе, зьмены ўносіць трэба было, бо адзін закон супярэчыць іншаму. Да прыкладу, адпаведна закону аб СМІ кожная рэдакцыя павінна быць юрыдычнай асобай. А мы, дарэчы, не юрыдычная асоба, што стварала для нас пэўныя цяжкасьці. Але па грамадзянскаму кодэксу такі варыянт магчымы. Таму кодэкс супярэчыў закону аб СМІ. Такія моманты іншы раз сустракаюцца”.

Паводле законапраекту, двух папярэджаньняў пра парушэньні дастаткова, каб хадайнічаць пра закрыцьцё газэты. Спадар Чыкін сказаў, што яго рэдакцыя не атрымоўвала папярэджаньняў, таму новаўвядзеньні адносна гэтага для яго рэдакцыі не актуальныя.

Віктар Чыкін таксама сказаў, што інтэрнэт- выданьні зьяўляюцца сродкамі масавай інфармацыі і ён спакойна ставіцца да рэглямэнтацыі дзейнасьці інтэрнэт-мэдыяў:

“Я газэт не выпісваю, чытаю іх у інтэрнэце. Гэта сродкі масавай інфармацыі. У рэшце рэшт мы ўсе сыдзем у інтэрнэт, сыдзем ад папяровых носьбітаў”.

Першы намесьнік галоўнага рэдактара “Советская Белоруссия» Міхаіл Лябедзік сказаў, што пакуль не чытаў законапраект, таму ня можа яго камэнтаваць. Ён таксама не паведаміў, ці мела дачыненьне рэдакцыя газэты да выпрацоўкі законапраекту.

XS
SM
MD
LG