Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Пасьля новага закону ніхто цябе слухаць не будзе.."


На сёньня ў рэгіёнах Беларусі захавалася толькі 7 недзяржаўных грамадзка-палітычных выданьняў, наклад якіх ад тысячы і больш асобнікаў.


Сёньня – дзень выхаду газэты “Нясвіжскі час”. Рэдактар Алесь Белы толькі што паведаміў пра новыя абмежаваньні ў распаўсюджваньні выданьня:

“У гэта раз мясцовая ўлада запалохала мясцовых прадпрымальнікаў. Цяпер здараецца нават так, што наш супрацоўнік прадае газэту на прыступках крамы, да яго падыходзяць і кажуць: “Саступіце ад прыступак на два крокі, бо тут наша тэрыторыя”.

Газэта “Нясвіжскі час” пачынала некалькі гадоў таму з накладу ў адну тысячу асобнікаў. Пазьней узьнялася амаль да трох тысяч. Аднак на піку папулярнасьці ў чытачоў яе выдалілі з продажу ў шапіках “Саюздруку”, на пошце, у крамах гораду. Цяпер яшчэ Нясьвіскі райвыканкам забараніў даваць інфармацыю журналістам. Як адаб’ецца на працы журналістаў новы закон аб СМІ?

“Пакуль мы хоць скардзімся. То ў адну інстанцыю, то ў іншую. А як, не дай Бог, набудзе сілу новы закон, то і гэтай магчымасьці пазбавімся. У чыноўнікаў будзе права адмаўляць нам фармальна. Ніхто цябе слухаць не будзе. Рыхтуецца вельмі жорсткі закон і недзяржаўным СМІ будзе вельмі цяжка выжываць”.

XS
SM
MD
LG