Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактар газэты "Товарищ": “Я ўжо нічога не баюся"


На здымку: Сяргей Вазьняк раздае газэту "Товарищ"

На здымку: Сяргей Вазьняк раздае газэту "Товарищ"

Камэнтуючы законапраект пра сродкі масавай інфармацыі, рэдактар газэты “Товарищ” Сяргей Вазьняк сказаў:


“Пачынаючы ад 2004 года, калі “Товарищ” выкінулі з друкарні, а потым зь “Белсаюздруку” і “Белпошты”, я ўжо нічога не баюся. Я ведаю, што мы будзем выходзіць у любых умовах, заўсёды знойдзем выйсьце. Усе гэтыя іхныя намаганьні такімі спосабамі ліквідаваць газэты,- я ўжо проста нічога не баюся. Я ведаю, што ў любой сытуацыі мы знойдзем выйсьце і будзем выходзіць.

Яны хацелі нас задушыць эканамічна, калі выкідвалі з друкарняў, падпіскі і шапікаў. Гэта, відаць, не прынесла тых вынікаў, на якія яны разьлічвалі. Цяпер яны ўзмацняюць адміністрацыйныя магчымасьці для выканкамаў для гэтага ціску. Знойдзем, як працаваць у гэтых умовах.

Тое, што яны спрабуюць увесьці кантроль над інтэрнэтам – гэта проста глупства. Тыя журналісты, якія пішуць на інтэрнэт-сайты, імігруюць у ананімную журналістыку, блогі будуць пісаць, сыдуць у іншыя даменныя зоны. І ўсё роўна, над інтэрнэтам немагчыма ўсталяваць кантроль. Напэўна, той, хто гэта прыдумаў не ўяўляе, што такое інтэрнэт. Проста дрэнна адукаваныя людзі спрабуюць гэта ўвесьці ў заканадаўства”.
XS
SM
MD
LG