Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Філатаў: Аб’яднаньне Беларусі і Расеі – вялікая небясьпека


Сяргей Філатаў, які з 1993 па 1996 гады ачольваў Адміністрацыю прэзыдэнта Ельцына, лічыць, што “аб'яднаньне Расеі і Беларусі ў адзіную дзяржаву можа прадстаўляць вялікую небясьпеку”.


Пра гэта цяперашні прэзыдэнт Фонду сацыяльна-эканамічных і інтэлектуальных праграмаў заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве:

“Я з вельмі вялікай асьцярожнасьцю адношуся да пытаньня аб’яднаньня Расеі і Беларусі. Рабіць гэта мэханічна, як гэта спрабуюць увесь апошні час, нельга”.

Паводле Сяргея Філатава, рэальнае аб’яднаньне немагчыма “без выроўніваньня эканамічнай і палітычнай сыстэмаў дзьвюх дзяржаваў”.
XS
SM
MD
LG