Чакаецца, што выконваць абавязкі амбасадара Эрыксан пачне пры канцы лета. Да канца гэтага году плянуецца адкрыцьцё пасольства Швэцыі ў Беларусі.
Найджэл Гулд-Дэйвіс заўчора дня прызначаны паслом Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi ў Беларусi. Раней ён быў Часовым Павераным у справах Вялiкабрытанii ў Менску.
Амбасадар вывучае беларускую мову. Ён удзельнічаў у Першай беларускай дыктоўцы, якую пісаў у сядзібе Таварыства беларускай мовы.