Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Супрацоўнікі КДБ затрымалі грамадзкага актывіста . Па зьвестках ягонай жонкі Дар'і, яго выклікалі ў КДБ па факту канфіскацыі ў Атрошчанкавых летась аргтэхнікі.


Атрошчанкаў быў арыштаваны напярэдадні «Эўрапэйскага маршу» 14 кастрычніка 2007 году ў Менску. Тады супрацоўнікі КДБ ўварваліся ў здымную кватэру на падставе скаргі суседзяў, што з кватэры ідзе «трупны пах». У выніку ператрусу быліс канфіскаваныя кампутары і асабістыя паперы маладога палітыка. Аляксандар адбыў 10-суткавы арышт у абвінавачаньні «за нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы».

Ад таго часу Атрошчанкаў намагаецца вярнуць сканфіскаваную маёмасьць. Сёньняшняя спроба дамагчыся праўды ў КДБ скончылася чарговым затрыманьнем. Тэлефон актывісты не адказвае.

XS
SM
MD
LG