Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня тэстуюць па беларускай мове


12 чэрвеня ў 11.00 пачалося тэставаньне. На яго, паводле зьвестак Міністэрства адукацыі, зарэгістравалася амаль 70 тысяч абітурыентаў.

Сёлета для ЦТ падрыхтаваныя новыя блянкі на беларускай і расейскай мовах, кожны зь якіх мае сваю сэрыю і нумар. “Гэта добрая абарона ад падробак”, - цытуе БелТА дырэктара Інстытуту кантролю ведаў Мікалая Фяськова.

У 2008 годзе тэставаньне адбудзецца па 14 агульнаадукацыйных прадметах, паведаміў адказны сакратар Дзяржаўнай камісіі ў справе кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзеньня ўступных іспытаў Валеры Аўсяньнікаў.

Падчас іспыту нельга карыстацца ніякімі сродкамі захоўваньня, прыёму і перадачы інфармацыі, запісамі і дапамогай іншых абітурыентаў. Калькулятары можна выкарыстоўваць толькі на тэставаньні па фізыцы і хіміі. За парушэньне правілаў абітурыента могуць выдаліць з аўдыторыі і пазбавіць права на атрыманьне сэртыфікату.

Летась 138 чалавек прыйшлі на выпрабаваньні без дакумэнтаў і іх не дапусьцілі да тэставаньня, а 70 абітурыентаў выдалілі за парушэньні, паведамляе БелаПАН.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG