Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні прэзэнтацыя новага гістарычнага часопісу

Гэта “Rocznik grodzienski” альбо “Гарадзенскі гадавік”, у ім каля двухсот старонак.

Рэдакцыя ставіць перад сабой задачу адлюстроўваць гісторыю Гарадзеншчыны і вачыма палякаў, і вачыма беларусаў. Прычым, не пазьбягаць цяжкіх пытаньняў ва ўзаемных дачыненьнях. Якія тэмы, якія пытаньні маюцца на ўвазе? Я папрасіў сказаць пра гэта галоўнага рэдактара Войцаха Шэўчака.

Шэўчак: “У гэты момант мне нават цяжка сказаць аб гэтым дакладна, таму што я толькі два гады ў Беларусі. І гэта не такі вялікі час, каб даведацца пра ўсе гэтыя тэмы, тым больш што пра цяжкія тэмы зусім не гаворыцца. Цяжка да іх сягнуць, цяжка закрануць іх у нейкім асяродзьдзі. Напэўна такой цяжкай тэмай будзе 17 верасьня 1939 году. Але такіх тэмаў, мне здаецца, нашмат болей”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG