Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў затрыманыя актывісты "Маладога Фронту"


Мікола Дземідзенка, Алесь Круткін, Сяржук Каралёнак, Кася Салаўёва і Алесь Хабераў трымалі плякат: “Стоп – дыктатура!”.

Міліцыянты завезьлі ўдзельнікаў пікету ў пастарунак міліцыі і адабралі ў іх мабільныя тэлефоны.

У міліцыі Алесю Хабераву стала кепска з сэрцам і міліцыянты выклікалі яму “хуткую”. На астатніх склалі пратаколы паводле артыкулу 23.34 часткі 3 (паўторны удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве). Усім пагражае арышт да 15 сутак.

Усіх затрыманых міліцыянты да суду адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Заўтра, 12 чэрвеня маладафронтаўцаў будуць судзіць.

XS
SM
MD
LG