Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рэпартэры бязь межаў" супраць цэнзуры ў байнэце


Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў" зьвярнуліся з заявай да міністра інфармацыі Беларусі Ўладзімера Русакевіча.

Падставай для звароту стала нядаўняя заява першай намесьніцы міністра Ліліі Ананіч аб кантролі беларускімі інтэрнэт-СМІ, агучаная ў выданьні “Беларуская думка”.


"Рэпартэры бязь межаў" нагадваюць, што спадарыня Ананіч заявіла пра неабходнасьць заканадаўчага рэгуляваньня інтэрнэт-мэдыяў у Беларусі, а таксама выкарыстаньне кітайскага досьведу ў блякаваньні доступу да тых замежных вэб-сайтаў, якія могуць мець “дрэнны ўплыў".

Зьвяртаючыся да міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, Рэпартэры бязь межаў адзначаюць: “Большасьць беларускіх грамадзянаў –актыўныя інтэрнэт-карыстальнікі. Мы ведаем, як важна рэгуляваць зьмест вэб-сайтаў, аднак мы таксама ведаем, што ў выніку ня можа парушацца свабода меркаваньняў... Мы таксама хацелі б ведаць, для якіх вэб-сайтаў будуць ужытыя мэтады фільтраваньня і якія дакладныя прычыны існуюць для падобнага фільтраваньня”.

XS
SM
MD
LG