Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта паведаміў старшыня праўленьня расейскага канцэрну “Газпром” Аляксей Мілер, выступаючы на Эўрапейскім кангрэсе ў Ляйпцыгу.


Паводле Мілера, “Газпром” вызначаў бюджэт і памеры інвэстыцый на 2008 год, сыходзячы з таго, што сярэдняя экспартная цана складзе 310 даляраў за тысячу кубамэтраў. Аднак праз некалькі месяцаў цана была скарэктаваная да 400 даляраў. Мілер сказаў, што на сярэдзіну году сярэдняя цана складае ўжо каля 410 даляраў за тысячу кубамэтраў і “будзе і далей расьці”.

Кіраўнік “Газпрому” падкрэсьліў, што галоўнае для эўрапейскіх партнэраў – гэта не цана , а стабільнасьць, “спажыўцам важна ведаць, што расейскі газ будзе ў іх заўсёды”. Аляксей Мілер заявіў, што Эўропа для “Газпрома” – рынак №1, “мы гатовыя пастаўляць столькі, калькі эўрапецам спатрэбіцца, на падставе плацёжаздольнага попыту”, – заўважыў ён.

Пазаўчора расейскі пасол у Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што у 2009 годзе цана на газ для Беларусі складзе каля 200 даляраў, а ў 2011 – каля 400 даляраў. Урад Беларусі распрацоўвае бюджэт на 2009 год , зыходзячы з цаны на газ ў 140 даляраў за тысячу кубамэтраў. Учора , выступаючы ў палаце прадстаўнікоў, віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў тлумачыў, што з прычыны таго, што Беларусь і Расея ўваходзяць у мытны саюз і з паставак газу ў Беларусь не спаганяецца экспартнае мыта, то цэны для Беларусі будуць у любым выпадку на 30% ніжэйшыя, чым для суседзяў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG