Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Левін: “У кожным будынку павінна быць душа Беларусі”


Ці ёсьць нешта пазытыўнае ў сёньняшняй забудове Менску?

З гэтым пытаньнем мы зьвярнуліся да архітэктара Леаніда Левіна. Ён лічыць, што пазытыў ёсьць, але да забудовы трэба ставіцца дбайна і ашчадна:

“Мне падабаецца, што будуецца нешта. Калі няма будаўнічых кранаў у горадзе, то горад сьпіць. А калі ёсьць краны, то горад будуецца. Таму гэта добра, што ёсьць краны і горад будуецца. Але як ставяцца да забудовы Менску — гэта ўжо іншае пытаньне. На гэтай палітры забудовы ёсьць шмат фарбаў. Нельга казаць, што адны чорныя ці адны белыя. Ёсьць розныя фарбы. Але фарбы ёсьць фарбы, а горад ёсьць горад. Зараз такі ўплыў архітэктуры замежжа. Я разумею, што цяпер час глябалізацыі. Я вельмі люблю Менск. І ён павінен мець свой твар. У кожным будынку павінна быць душа Беларусі. Я ня вельмі задаволены, калі там ёсьць душа Расеі, Украіны, ці Бэрліну, ці Лёндана”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG