Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомель: стаўка хабару – 10 працэнтаў ад сумы ўгоды


У Гомелі супрацоўнікі абласной міліцыі арыштавалі начальніка адной з управаў вытворчага аб’яднаньня “Гомсельмаш” у часе атрыманьня хабару 5,1 мільёна рублёў.

Паводле прэсавай службы абласной міліцыі, гомсельмашаўскі начальнік быў затрыманы на вуліцы Шасэйнай, побач з адміністрацыйным будынкам вытворчага аб’яднаньня, у момант атрыманьня грошай ад дырэктара беларускай фірмы, якая зьяўляецца дылерам расейскага аўтагольдынку “ГАЗ” і займаецца пастаўкамі запчастак да аўтамабіляў.

Перадача хабару адбывалася ў аўтамашыне ў абмен на толькі што падпісаную начальнікам упраўлення дамову на пастаўку аўтазапчастак — на суму 51 мільён рублёў.

З гэтай угоды начальнік запатрабаваў сабе 10-працэнтную долю.

XS
SM
MD
LG