Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івана Шылу бароняць пікетам і расьцяжкай


Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі акцыю на знак салідарнасьці з Іванам Шылам, якога адлічылі са школы, ня даўшы здаць апошні выпускны іспыт.


Ля будынку Міністэрства адукацыі маладыя людзі разгарнулі расьцяжку “Школа для ўсіх”.

Ахоўнікі гразіліся, што выклічуць міліцыю. Аднак удзельнікі акцыі заявілі, што будуць стаяць столькі, колькі палічаць патрэбным.

Намесьнік кіраўніка Маскоўскага РУУС Менску зьявіўся на месцы правядзеньня акцыі, толькі калі юнакі пайшлі перадаваць пэтыцыю ў Міністэрства адукацыі з патрабаваньнем самароспуску гэтай дзяржаўнай установы.

Удзельнікі акцыі заявілі, што, на іхную думку, выпадак з выключэньнем са школы Іванам Шылы дыскрэдытуе прафэсію настаўнікаў у вачах ня толькі вучняў, але і саміх выкладчыкаў. Маладыя людзі патрабуюць, каб на працу ў міністэрства набралі сумленных і прафэсійных супрацоўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG