Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Акудовіч: “Менск – горад, якога пакуль няма”

  • Міхаіл Раманоускі

Філёзаф Валянцін Акудовіч скептычна ставіцца да вынікаў рэйтынгу, бо ён досыць умоўны.


У ім ужытая адна і тая ж сыстэма крытэрыяў на ўсе гарады з рознымі культурамі, соцыюмамі. І яна, на думку Валянціна Акудовіча, заўсёды будзе даваць перавагу тым гарадам, парамэтры якіх леглі ў аснову фармаваньня гэтай сыстэмы.

На пачатку 1990-х гадоў Валянцін Акудовіч напісаў эсэ пра Менск пад назовам “Горад, якога няма”. І сёньня філёзаф бачыць толькі першыя прыкметы нараджэньня Менску як гораду:

“Бо горад – гэта не будынкі, ня вуліцы, не заводы, фабрыкі і стадыёны. Горад – гэта міт пра горад. Горад – гэта месца, якое поўніцца культурнымі знакамі, падзеямі, атрыбутамі. Усяго гэтага ў Менску яшчэ вобмаль, і таму ён пусты. У ім яшчэ толькі пачынае нараджацца горад свой, беларускі, нацыянальны дый проста горад як жывая, культурная, духоўная існасьць”.

XS
SM
MD
LG