Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менск прызнаны найгоршым сярод гарадоў Эўропы паводле якасьці жыцьця. Чаго бракуе менчукам для паўнавартаснага жыцьця.



С.Харэўскі:”Менск прайграе катастрафічна”

Як уплываюць на якасьць жыцьця ў Менску новабудоўлі? Ці робяць яны горад прывабным і ўтульным?


Менск — горад вечна савецкага пэрыяду

Бальшыня экспэртаў ня бачыць у выніку дасьледаваньня міжнароднай кампаніі “Mercer”нічога дзіўнага: Менск па-ранейшаму застаўся савецкім горадам, дзе галоўнай заслугай яшчэ ад савецкіх часоў застаецца ягоная чысьціня.







“Савецкасьці ў Менску болей”

Лідэр гурту “Стары Ольса” Зьміцер Сасноўскі прызнаецца, што пакутуе ад жыцьця ў цэнтры Менску. “Я маю кватэру ў цэнтры гораду, але не магу там жыць, бо на першым паверсе знаходзіцца гастраном."


"Сымбаль савецкасьці Менску - хрушчоўкі"


Супрацоўніца агенцтва нерухомасьці Тацяна Сьнітко перакананая: “Менск загрузнуў недзе бліжэй да савецкага”.



А.Клінаў: “Менску не хапае культурніцкага драйву”

Мастак Артур Клінаў (аўтар кнігі і фотапраекту “Менск – горад сонца”, якія ён прэзэнтаваў у многіх гарадох Польшчы і Нямеччыны, але не ў Беларусі) адзначае, што ў вялікім мэгаполісе няма актыўнага культурнага жыцьця.


В. Акудовіч: “Менск – горад, якога пакуль няма”

“Бо горад – гэта не будынкі, ня вуліцы, не заводы, фабрыкі і стадыёны. Горад – гэта міт пра горад. Горад – гэта месца, якое поўніцца культурнымі знакамі, падзеямі, атрыбутамі. Усяго гэтага ў Менску яшчэ вобмаль, і таму ён пусты."


“Розумам ты ўсьведамляеш, што ён — савецкі”

Майстар спорту, чэмпіёнка сьвету ў спартовых танцах, пяціразовая чэмпіёнка Беларусі, харэограф, кандыдат філялягічных навук, выкладчыца на катэдры музыкі і харэаграфіі пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка Вольга Корсак кажа, што савецкі па сутнасьці Менск яна лічыць сваёй радзімай.






“Горад душыць сваім паветрам”

“Людзі то цягнуцца ў горад, то назад кіруюцца. У пятніцу — з гораду, вечарам у нядзелю — назад. Чаму? Бо людзі імкнуцца да натуральнага. Гэта таксама сьведчыць пра камфорт”, — перакананы мастак Віктар Маркавец.


"Калі Менск найгоршы, што казаць пра іншыя гарады”

“Па маіх назіраньнях, сыстэма страхавой мэдыцыны, якая, прыкладам, ёсьць у Францыі, больш эфэктыўная. Кожны чалавек можа дазволіць сабе пэўны ровень мэдычнай дапамогі, але ў любым выпадку”, — зазначае Г.Асмалоўская.


Менск - апошні ў Эўропе

Сярод усходнеэўрапейскіх гарадоў наперадзе - Прага (71-е месца). Вільня - на 78-м, Варшава - на 85-м, Рыга - на 89-м. Менск займае 183-е месца - найніжэйшае з усіх гарадоў Эўропы.



Вынікі дасьледаваньня міжнароднай кампаніі Мэрсэр якасьці жыцьця ў сусьветных гарадах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG