Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябры ПКБ правялі “прамую лінію” з жыхарамі Аршаншчыны


Рэдактар газэты «Товарищ» Сяргей Вазьняк і актывісты Партыі камуністаў беларускай прынялі 50 тэлефоных званкоў ад жыхароў раёну, якія распавядалі пра нявырашаныя надзённыя праблемы.


Паводле Сяргея Вазьняка, аршанцаў, як высьветлілася, найбольш хвалююць палітычныя аспэкты сёньняшняга жыцьця. Паўтара месяца таму падобная “прамая лінія” была арганізавана ў Талачынскім раёне, і мясцовыя жыхары перадусім скардзіліся на сацыяльна-бытавыя праблемы. У адрозьненьне ад іх, жыхары Аршаншчыны разважаюць пра тое, што і бытавыя, і сацыяльныя фактары залежаць ад дзяржаўнай палітыкі, кажа спадар Вазьняк.

У прыватнасьці, шмат прэтэнзій было выказана на адрас дэпутатаў усіх узроўняў, якія пасьля мясцовых выбараў амаль не цікавяцца жыцьцём свайго электарату. На думку Сяргея Вазьняка, такім дэпутатам абрацца на наступны тэрмін будзе нерэальна, бо яны згубілі аўтарытэт у вачох выбарцаў. Ён адзначыў таксама, што толькі аднойчы ў тэлефоннай размове ён пачуў крытыку на адрас апазыцыі”: абсалютная большасьць тых, хто патэлефанаваў, крытыкавалі цяперашнія ўлады, прычым не баючыся назваць сваё імя, прозьвішча і месца жыхарства.

Некаторыя праблемы, пра якія распавялі жыхары Аршаншчыны, газэта «Товарищ» зьбіраецца ўзяць пад свой кантроль – праінфармаваць пра іх адпаведныя дзяржаўныя структуры і прасачыць, каб яны былі ліквідаваныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG