Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Эўразьвяз асуджаюць дзеяньні афіцыйнага Менску ў дачыненьні да дыпляматычных місій. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве па выніках саміту ЗША-Эўразьвяз, які адбыўся сёньня ў славенскім горадзе Брдо.


У сакавіку МЗС Беларусі запатрабаваў скараціць пэрсанал пасольства ЗША да 17 чалавек, ў траўні на патрабаваньне МЗС штат амэрыканскай амбасады быў скарочаны да 4 чалавек.

«Мы асуджаем прымусовыя меры, прынятыя супраць дыпляматычных прадстаўніцтваў у Беларусі» - гаворыцца ў супольнай заяве. Эўразьвяз і ЗША таксама заклікалі ўлады Беларусі «безумоўна і неадкладна вызваліць усіх палітзьняволеных».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG