Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“А вось гісторыі Беларусі ніколі не было”


Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 10 чэрвеня, аўторак.


Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 375.293.912.224. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.


Шэраг актывістаў моладзевых незарэгістраваных арганізацый у Беларусі выклікаюць у ваенкаматы і пагражаюць забраць у войска. Палітыкі лічаць, што такім чынам улады імкнуцца задзейнічаць усе сілавыя структуры ў рэпрэсіях супраць дэмакратычнай моладзі. Выказваньні на гэтую тэму:

Спадар Зіноўеў: “Калі студэнт не ляяльны, як ветры з койданаўскіх гор, трубяць ваенкаматы збор. Ганьба!”

Спадарыня: “Таму беларускую моладзь мэтадычна і нэўтралізуюць, што ёсьць у сумна вядомых органаў, напэўна, плян мерапрыемстваў, каб не пускаць Беларусь у вольнае ад Расеі плаваньне. І выконваюць яны плян актыўна, бо бачаць сабе выгоды ад будучай службы ў аб’яднанай краіне”.

Падчас нарады ў кіраўніка краіны прынята рашэньне пра пераход да 11-гадовай сярэдняй адукацыі. Скарачэньне навучаньня ў школе на адзін год цягне за сабой скасаваньне ці скарачэньне выкладаньня асобных прадметаў, у тым ліку гісторыі Беларусі, зьмяншэньне колькасьці настаўнікаў і іншыя зьмены. Выказваньне слухача:

Лукашэнка добра робіць. І 11 клясаў — гэта шмат. 10 — нармальна
Спадар
: “Слухаю вашу праграму пра пераход на 11-гадовую сярэднюю адукацыю. Тое, што выключаецца — большая частка ці ўся гісторыя Беларусі, з вашых перадачаў няясна. Я чалавек з дзьвюма вышэйшымі адукацыямі і пражыў жыцьцё. І вучыліся мы тады 10 гадоў. Таму Лукашэнка добра робіць. І 11 клясаў — гэта шмат. 10 — нармальна. А вось гісторыі Беларусі ніколі не было. Калі яе вывучаць, то Віцебскай і Магілёўскай вобласьці — адну гісторыю. А для Гарадзенскай і Берасьцейскай — іншую гісторыю. І ў гэтым пытаньні Аляксандар Рыгоравіч на 100% мае рацыю. Тым больш што выкладаюць гісторыю людзі, якія скончылі Вышэйшую партыйную школу. Навошта ім падманваць дзяцей такімі ведамі? Лепш такую гісторыю абыйсьці. Аляксандар Рыгоравіч, я ад усёй душы ўдзячны вам за гэты ўчынак. І калі вы мяне слухаеце, прашу вас на наступны год зрабіць 10 клясаў і назаўжды паставіць кропку ў гэтым пытаньні. Дзякуй за ўвагу”.

Выказваньне камэнтуе гісторык, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў:

“Я таксама, як гэты чалавек, заканчваў 10 клясаў школы. Мая маці — 8 клясаў, бабуля — 7, а прабабуля — толькі царкоўна-прыхадзкую школу, 3 клясы. Давайце ўвядзём ЦПШ — і ўсё будзе добра.

А наконт гісторыі — брэша ён, была гісторыя БССР Абэцэдарскага ў савецкіх школах — значыць, ён проста двоечнік. Іншая рэч, што там было напісана, але была такая гісторыя. Ну што з такім чалавекам гаварыць?”


Сёлета ў Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў. На тэму выбараў, а таксама ўдзелу ў іх актывістаў апазыцыйнага палітычнага дэмакратычнага руху — наступныя тэлефанаваньні:

Спадар: “Восеньню выбары народных служак у парлямэнт. Безумоўна, служак для нас. Тады, беларус, не ўпусьці свой шанец, думай. Выбірай, хто табе патрэбны. Хопіць нам ляжаць, на каленях стаяць! Амаль на кожным з нас вырас балотны мох. На прастор, на шырокі разлог выхадзі, мой народ, грамадою. У беларусаў лепшы лёс, — сказаў наш Якуб Колас”.

пасьля зьяўленьня ва ўладзе Лукашэнкі пачала сваё шэсьце па краіне так званая грамадзянская абарона.
Ларыса Шукайла, Магілёў: “У нядзелю 8 чэрвеня ў Менску адбылося паседжаньне палітсавету Аб’яднаных дэмакратычных сіл, на якім абмяркоўваліся пытаньні аб падрыхтоўцы да выбараў у Парлямэнт. Рашэньне трох арганізацый пакінуць АДС кажа пра нэгатыўныя зьявы, якія адбываюцца ў складзе апазыцыі. Палітсавет павінен высьветліць прычыны такіх паводзін, знайсьці кампраміснае рашэньне, садзейнічаць кансалідацыі дэмакратычных сіл”.

Спадар: “Паважанае Радыё Свабода, на Беларусі пасьля зьяўленьня ва ўладзе Лукашэнкі пачала сваё шэсьце па краіне так званая грамадзянская абарона. У сучасных умовах, калі будуць нейкія, ня дай Божа, войны, гэтая абарона дапаможа насельніцтву як мёртваму прыпаркі. Цяпер на кожным прадпрыемстве і ў шэрагу іншых дзяржаўных устаноў ёсьць штат працаўнікоў з даволі добрымі заробкамі для былых вайскоўцаў, якія і так атрымліваюць даволі вялікія пэнсіі ў параўнаньні зь іншымі катэгорыямі пэнсіянэраў. Прэзыдэнт гэткім чынам аддзячвае вайсковым і міліцэйскім пэнсіянэрам за іх халуйскую падтрымку свайго рэжыму і, вядома ж, на грошы простага народу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG