Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенская дыяспара ў Канэктыкуце


Гарадзенцы імкнуцца зьезьдзіць ня толькі ў Польшчу, але і ў Англію, Гішпанію, Швэцыя і Нарвэгія. Некаторыя трапляюць у ЗША.


Паводле аднаго гарадзенца, брат якога працаваў за акіянам год на будоўлі, у штаце Канэктыкут, у горадзе Брыджпорт пачынае стварацца “гарадзенская дыяспара”. Там пасяляюцца былыя жыхары Горадні, некаторыя жывуць ужо нават па дзесяць гадоў, скончылі прафэсійныя курсы, атрымалі спэцыяльнасьць, маюць жытло, свой бізнэс. Адзін маладзён прыяжджаў дахаты, сказаў, што вяртацца пакуль няма сэнсу, бо атрымаў спэцыяльнасьць, якая запатрабаваная ў Штатах, а ў Беларусі яшчэ мала распаўсюджаная.

Паколькі некаторыя гарадзенцы здолелі замацавацца ў гэтым амэрыканскім горадзе, да іх езьдзяць, каб папрацаваць сябры і знаёмыя з Горадні.

XS
SM
MD
LG