Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Трусаў: “На адной “Лініі Сталіна” далёка не паедзеш”


Грамадзкі рэдактар тыдня Алег Трусаў – гісторык, археоляг. Кандыдат гістарычных навук. Аўтар манаграфіяў, прысьвечаных матэрыяльнай культуры беларусаў. Старшыня Таварыства беларускай мовы.


Алег Трусаў – дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, намесьнік старшыні Камісіі ВС па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны. Алег Трусаў прапанаваў нашым карэспандэнтам падрыхтаваць перадачу на тэму: “Вяртаньне нашых каштоўнасьцяў: праблемы рэстытуцыі”.

Чаму гэтае пытаньне стала актуальным?
Сёлета ўпершыню ў выступе прэзыдэнта пытаньні рэстытуцыі прагучалі

Уліцёнак: “Спадар Алег, каб зразумець тое, што адбываецца з рэстытуцыяй сёньня, давайце нагадаем перадгісторыю праблемы?”

Трусаў: “Рэспубліка Беларусь была мабыць адзінай краінай у Эўропе, якая на дзяржаўным узроўні амаль не займалася пытаньнямі рэстытуцыі. Гэта было поле дзейнасьці выключна энтузіястаў. Гэта Беларускі фонд культуры на чале з Уладзімерам Гілепам, гэта славуты наш навуковец Адам Мальдзіс, Мая Яніцкая, Надзея Высоцкая ды іншыя. А дзяржава, паўтараю, доўгі час адмоўчвалася”.

Уліцёнак: “А што зьмянілася зараз?”

Трусаў: “Сёлета ўпершыню ў выступе прэзыдэнта пытаньні рэстытуцыі прагучалі. Таксама пачалі актыўна працаваць дзяржаўныя структуры. Далучылася й прэса, асабліва “Советская Беларусь”, “Звязда”, “Кульура”.

Уліцёнак: “Які канкрэтны першы плён тых высілкаў?”

Трусаў: “Упершыню з Расе прывезьлі ўнікальную калекцыю слуцкіх паясоў. Прытым выставілі іх не на месяц, як звычайна, а на год. Магчыма, некаторыя экспанаты ў нас застануцца: іх можна абмяняць на творы рускага мастацтва, і гэтак далей, і гэтак далей”.
Краіна, якая страціла каштоўнасьці, ня можа існаваць у культурнай прасторы

Уліцёнак: “А хто менавіта ініцыяваў, так бы мовіць, першую рэстытуцыйную ластаўку?”

Трусаў: “Зь беларускга боку – спадар Пракапцоў, дырэктар Музэя нацыянальнага мастацтва. А з расейскага – спадар Сьцяпашын. Дзякуючы яму зь Гістарычнага музэя Масквы і прывезьлі тую калекцыю паясоў розных часоў і тыпаў, закупленых яшчэ ў 19-м стагодзьдзі рускімі калекцыянэрамі тут на Беларусі. І, такім чынам, яны вярнуліся нарэшце дадому…Гэта тым больш важна, што нават у Маскве іх не пабачыць: большасьць экспанатаў не выстаўляюцца, а захоўваюцца ў запасьніках”.

Уліцёнак: “Што падштурхнула дзяржаву зьвярнуць увагу на праблему рэстытуцыі?”

Трусаў: “Краіна, якая страціла каштоўнасьці, ня можа існаваць у культурнай прасторы. На адной “Лініі Сталіна” далёка не паедзеш”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG