Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Сакалова, выпускніка Полацкага ліцэю, які зьяўляецца сябрам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, пазбавілі чырвонага дыплёма.


Зьміцер быў адзіны прэтэндэнт на атрыманьне атэстата з адзнакай. Ён апавёў, што пасьля суду над ім за ўдзел у акцыі “Свабоду палітвязьням” у школу прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны размаўлялі з намесьнікам дырэктара па выхаваўчай працы Сьвятланай Бараноўскай. Іх цікавіла чым хлопец захапляецца і ягоныя палітычныя перакананьні. Зьміцер кажа, што супрацоўнікі КДБ выказваліся, што ў ліцэі кепска выхоўваюць дзяцей.

Зьміцер Сакалоў паведаміў, што выкладчыкі прасілі яго ўстрымацца ад удзелу ў палітычных акцыях.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG