Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 2010 году ў Беларусі акцыянуюць 240 прадпрыемстваў


Дзяржаўны камітэт па маёмасьці падрыхтаваў трохгаловы плян рэфармаваньня прадпрыемстваў дзяржаўнай уласнасьці,-- паведамляе “Інтэрфакс”.


Згодна з плянам за тры гады будуць акцыянаваныя 240 прадпрыемстваў рэспубліканскай формы ўласнасьці. На 2008 год з гэтага сьпісу прыпадае 80 прадпрыемстваў, сярод іх ёсьць і буйныя, у прыватнасьці МАЗ.

Цікавасьць да акцыянаваньня беларускіх прадпрыемстваў выказваюць расейскія алігархі. У прыватнасьці МАЗ хоча прыватызаваць Алег Дзерыпаска.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG