Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі выступіў з камэнтаром працягу прэзыдэнтам ЗША санкцыяў супраць А. Лукашэнкі і і шэрагу іншых беларускіх чыноўнікаў.


Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў заявіў, што гэтае рашэньне не зьяўляецца для беларускіх уладаў чымсьці новым:

«Яно зьяўляецца працягам дзейных абмежавальных захадаў. Беларусі бок па-ранейшаму мяркуе, што працяг альбо ўзмацненьне санкцыяў – не лепшы спосаб урэгуляваньня двухбаковых дачыненьняў, і чарговым разам заклікае ЗША да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялёгу».


Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвясьціў аб працягу яшчэ на год санцыяў ЗША супраць 10 асобаў у кіраўніцтве Беларусі.

Санкцыі супраць 10 беларускіх чыноўнікаў былі ўведзеныя ў чэрвені 2006 году і ўключаюць “блякаваньне ўласнасьці” гэтых асобаў, якая знаходзіцца ў юрысдыкцыі ЗША, а таксама забарону амэрыканскім кампаніям і прыватным асобам заключаць зь імі ўгоды.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG