Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Камітэт ААН — па абарону правоў


Гомельскі актывіст стваранага руху “За Свабоду” Уладзімер Няпомняшчых і сябра АГП Аляксандар Процка зьвярнуліся ў Камітэт правоў чалавека ААН са скаргамі. Яны паведамілі пра абмежаваньне ўладамі Гомеля іх правоў на мірныя сходы.


“Мяне арыштавалі на 15 сутак за тое, што я ўдзельнічаў у гістарычнай экскурсіі дзеля ўшанаваньня памяці дзяячкі БНР Палуты Бадуновай. З падачы міліцыі Навабеліцкі суд палічыў экскурсію несанкцыянаваным шэсьцем і пікетам. Я спрабаваў абскардзіць арышт у вышэйшых судовых інстанцыях, але гэта ня мела выніку. Таму й зьвярнуўся па абарону ў Камітэт ААН па правах чалавека”, — кажа Ўладзімер Няпомняшчых.

Аляксандар Процка за ўдзел у экскурсіі пакараны 10 суткамі арышту.

Як паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, цяпер у Камітэце ААН знаходзяцца 22 скаргі жыхароў Гомельскай вобласьці пра парушэньне ўладамі падпісаных Беларусьсю міжнародных прававых актаў і Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG