Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта заявіў міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў на прэсавай канфэрэнцыі для беларускіх і расейскіх журналістаў у Нацыянальным прэсавым цэнтры


Карэспандэнт Радыё Свабода нагадаў міністру пра нядаўнія асуджэньне Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча ды яшчэ 14-ці ўдзельнікаў мітынгу пратэсту прадпрымальнікаў. Карэспандэнт спытаў, ці не выконвае міліцыя палітычныя загады на крымінальны перасьлед апазыцыі. Вось адказ міністра Навумава.

“Маю пазыцыю вы ведаеце – я не ведаў, хто такія палітычныя зьняволеныя. Калі вы кажаце, што іх быў адзін, а цяпер тры, то сапраўды колькасьць павялічылася ў тры разу. Прэсавая служба МУС гатовая ўсім журналістам паказаць відэафільм, у якім вы убачыце іх злачынствы. Калі маладыя людзі з камянямі і палкамі кідаюцца на супрацоўнікаў міліцыі і на звычайных грамадзянаў, якія кіруюць грамадзкім транспартам. Калі на ваш погляд гэта палітычныя злачынцы, то пэўна толькі вы так лічыце. Астатнія мяркуюць, што гэта звычайныя злачынствы і за гэта іх асудзілі. Адзінае, што мы, як дастаткова гуманная дзяржава сыходзілі з таго, што тыя, хто нанесьлі пашкоджаньні грамадзянам, пакараныя больш строга. А тыя, хто паводзіў сябе меней агрэсіўна, асуджаныя на штрафы”.

Паводле Уладзімера Навумава, тое, што адзін з асуджаных, прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, сам былы міліцыянт “не дае яму індульгенцыі на выпадак злачынства”.

Назіральнікі, якія прысутнічалі на працэсе над 14-цю удзельнікамі мітынгу прадпрымальнікаў 10-га студзеня, які праходзіў у Цэнтральным судзе Менска, кажуць, што на працэсе не паказвалі кадраў, на якіх бачыны “юнакі з камянямі і палкамі”.

Сяргей Парсюкевіч ў судзе даводзіў, што насамрэч гэта яго зьбівалі ахоўнікі турмы на Акрэсьціна, куды ён патрапіў пасьля мітынгу 10-га студзеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG