Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Такія людзі могуць і павінны быць прыкладам"


Лідэра салігорскай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Івана Шылу выключылі са школы. Дырэктарка школы №4 Вольга Сянькова звольнілася з працы з прычыны выключэньня са школы І.Шылы. Яна заявіла журналістам, што працаваць у адукацыі цяпер немагчыма.

Вэтэранка Хартыі-77 шле паклон Вользе Сяньковай

Дана Немцава, вэтэранка чэхаславацкай “Хартыі-77”: “Жадаю дырэктарцы моцнай адвагі і веры ў тое, што гэта не канец усяму, і што ўсё яшчэ павернецца да лепшага.

А.Сасноў: “Часта проста сыйсьці і не даюць”

Аляксанар Сасноў працаваў міністрам працы ў першым урадзе пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Сыйшоў у адстаўку на знак пратэсту ў лістападзе 1996 году. Кажа, што іншага выбару для яго не было, бо “ня мог удзельнічаць у падрыхтоўцы фальсыфікацыі рэфэрэндуму аб зьменах у Канстытуцыю”.


Улады баяцца выступу моладзі ў Салігорску

Іван Шыла апавёў “Свабодзе”, што яму патэлефанавалі са школы рэкамэндавалі ўстрымацца ад зваротаў у пракуратуру і суд, бо ў такім выпадку праблемы будуць ня толькі ў Івана, але й у ва ўсіх вучняў.


"Прафсаюз у нашай краіне не для таго, каб абараніць правы чалавека"

Намесьнік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Мікалай Канах ня верыць у тое, што ў Беларусі афіцыйныя прафсаюзы могуць абараніць настаўнікаў.

“Які гэта прафсаюз? Гэта толькі назва “прафсаюз”. Гэта дзяржаўны прафсаюз. І што яны могуць? Прафсаюз у нашай краіне не для таго, каб абараніць правы чалавека. А для таго, каб стрымліваць нарастаючыя патрэбы чалавека”, - заявіў спадар Канах.


“Каго выхавае настаўнік, калі ён сам -- раб?”


Паводле зьвестак Міністэрства адукацыі Беларусі, толькі сёлета больш як 300 настаўнікаў пакінулі працу з уласнага жаданьня.


М.Башко: Да нас гэтыя людзі не зьвярталіся

Старшыня Менскага абласнога прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко пра сытуацыю ў Салігорску і ў Дружным.


А.Бойка: Гэтыя пытаньні ў стадыі ўдакладненьня

Камэнтар старшыні беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.


А.Саньнікаў: “Учынак Вольгі Сяньковай нам ўсім дае надзею”

Былы намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Саньнікаў падаў у адстаўку ў лістападзе 1996-га году, пратэстуючы супраць правядзеньня рэфэрэндуму, які, на яго думку, адкрываў шлях да канцэнтрацыі ўлады ў адных руках.


А.Фядута: Яна не змагла адмовіцца ад таго, што яна настаўнік

Былы настаўнік расейскай мовы і літаратуры ў гарадзенскай школе №20 Аляксандар Фядута апавёў, што ў 1995 годзе пакінуў на знак пратэсту пасаду кіраўніка ўпраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі адміністрацыі прэзыдэнта.


Каб не было сорамна...


Артыкул публіцыста Аляксандра Фядуты.



Паплечнікі І.Шылы просяць дапамогі


Актывіcты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” зьвярнуліся да вядомых грамадзкіх дзеячоў, каб тыя падпісалі зварот у абарону Івана Шылы.

Актывісты “Маладога фронту” заклікалі грамадзкасьць асудзіць дзеяньні настаўнікаў, якія не сталі бараніць свайго вучня і пагадзіліся выканаць загад чыноўнікаў.

Прадстаўнікі пэдагагічнага калектыву школы паведамілі , што выпускніка выключылі са школы за дзень да апошняя іспыту, бо на яго паступіла 2 адміністрацыйныя пратаколы.

Паводле заканадаўства, правапарушальнікам чалавека можа прызнаць толькі суд. Паводле працэдуры судовая пастанова магла трапіць у школе не раней ліпеня, да таго моманту Іван атрымаў бы атэстат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG