Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: суд над актывістам будзе весьціся з удзелам перакладчыка


Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля будзе працягнуты разгляд пазову раённай інспэкцыі па падатках і зборах аб прымусовым спагнаньні з актывіста стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Кастуся Жукоўскага 2 мільёнаў 115 тысяч рублёў падаткаў.

У судовым разборы павінен удзельнічаць перакладчык на беларускую мову.

Папярэдняе паседжаньне судзьдзя Аркадзь Калугін пачаў весьці на расейскай мове. Але спадар Жукоўскі запатрабаваў перакладчыка, бо кепска валодае расейскай мовай.

Падаткоўцы лічаць, што сума выдаткаў Кастуся Жукоўскага, у прыватнасьці на набыцьцё дамка ў Гомелі, перавышае задэкляраваныя даходы за апошнія пяць гадоў. Адсюль і патрабаваньне сплаціць 2 мільёны 115 тысяч рублёў падаходнага падатку.

Раней спадар Жукоўскі быў аштрафаваны судом на 1 мільён 750 тысяч рублёў за вясельны падарунак ад сваякоў з Украіны. Гэта было расцэнена як атрыманьне і выкарыстаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі без рэгістрацыі ў Дэпартамэнце па гуманітарнай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG