Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 сутак В.Сіўчыку за несанкцыянаваную акцыю ў Курапатах <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Затрыманага ўчора ў Курапатах грамадзкага актывіста В.Сіўчыка сёньня прывезьлі ў суд Менскага раёну.


Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Судзьдзя Вячаслаў Турчынаў асудзіў актывіста да 10 сутак арышту.

В.Сіўчык: "Мяне абсалютна незаконна ўтрымлівалі амаль што суткі ў ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёну. З раніцы прыехалі, спрабавалі выправіць паперы, таму што я ніякіх тлумачэньняў не даваў і пратаколаў не падпісваў, таму толькі пасьля абеда прывезьлі ў суд".

В.Сіўчыка затрымалі 3 чэрвеня перад пачаткам акцыі ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Курапатах. Акцыю ладзіла Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў.

***

***

***

***

***

***

***

***

***

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG