Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Атакулава: “Іван прыеўся ўладам сваёй актыўнасьцю”


Актывістку МФ Людвісю Атакулаву сёлета спрабавалі адлічыць з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. Аднак дзяўчына працягвае навучаньне.


Людвіся кажа: “Маё выключэньне з унівэрсытэту магло мець вялікі розгалас. Мы адразу пачалі шукаць нейкія выхады на іншыя ўнівэрсытэты, зь якімі ў БДЭУ былі падпісаныя пагадненьні пра супрацоўніцтва. Тым больш, што раней была такая самая сытуацыя з Тацянай Хомай. (У лістападзе 2005 году Тацяну Хому абралі ў кіраўніцтва Аб'яднаньня Нацыянальных Студэнцкіх Зьвязаў Эўропы (ESIB). Па вяртаньні ў Беларусь, яе выключылі з ВНУ, па словах прарэктара “за парушэньне працэдуры выезду студэнта за мяжу” - Р.С.) Магчыма, яны не захацелі, каб такая сытуацыя паўтарылася”.

“Іван настолькі прыеўся ўладам сваёй дзейнасьцю, настолькі быў актыўны і заўважны ў Салігорску, што болей не маглі гэта трываць”, - мяркуе Л.Атакулава.

“Кантроль за моладзьдзю можа і не выразны, але ён ёсьць”, - кажа актывіста МФ і прыводзіць прыклады: “Студэнты ня могуць прыйсьці на акцыю, ня могуць нічога сказаць наконт скасаваньня льготаў, супраць разьмеркаваньня. Калі нехта нешта скажа насуперак існуючай уладзе, гэта становіцца вядомым. Тут і праяўляецца суцэльны страх за сваю вучобу, нават за бацькоў”.

Людвіся Атакулава таксама ўзгадвае, як студэнты БДЭУ спрабавалі абараніць яе ад выключэньня: “У дэканат выклікалі кожнага студэнта, які падпісаўся ў маю падтрымку. Ім пагражалі, што выключаць за пропускі”.

XS
SM
MD
LG