Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэрэра-Вальднэр просіць перагледзець прысуд непаўналетнім


Камісар Эўразьвязу ў зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр асуджае вынясеньне прысудаў тром непаўналетнім грамадзянам Беларусі.


Пра гэта гаворыцца ў яе афіцыйнай заяве:

"Я асуджаю судовыя рашэньні, якімі М.Субач, П.Вінаград і М.Дашук былі прыгавораныя да абмежаваньня волі за ўдзел у мітынгу прыватных прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску. Гэтыя палітычна матываваныя прысуды зьяўляюцца сур'ёзнымі парушэньнямі фундамэнтальных правоў і свабодаў гэтых мірных дэманстрантаў. Я прашу аб пераглядзе іх прысудаў і заклікаю беларускія ўлады паважаць правы беларускіх грамадзянаў на сходы і свабоду выказваньня”.

У заяве таксама адзначаецца:

“Вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных, павага да права на сходы і свабоду сродкаў масавай інфармацыі, а таксама правядзеньне беларускімі ўладамі свабодных і справядлівых парлямэнцкіх выбараў могуць стаць неабходнымі жэстамі, якія б дазволілі Эўразьвязу даць пазытыўны адказ”.
XS
SM
MD
LG