Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэнд у Курапатах не дазволілі


Міліцыянты не дазволілі актывістам усталяваць у Курапацкім лесе інфармацыйны стэнд.


Паводле Вячаслава Сіўчыка, на стэндзе паказана схема таго, што знаходзіцца на тэрыторыі народнага мэмарыялу.

На стэндзе напісана: “Мэмарыял Курапаты. Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 1937-1941 гадоў. На гэтым месцы супрацоўнікі НКУС БССР зьнішчалі людзей. Ва ўрочышчы налічвалася больш за 500 масавых пахаваньняў людзей. З 1988 года намаганьнямі грамадзкасьці пачаў стварацца народны мэмарыял памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій”.

Тут жа мапа ўрочышча з умоўнымі абазначэньнямі.

Міліцыянты патлумачылі, што ўсталяваць стэнд можна толькі з дазволу Менскага райвыканкаму.

Спадар Сіўчык апавёў, што ў зьвязку з актамі вандалізму прадстаўнікі грамадзкасьці зьвярталіся да міліцыі з просьбай пачаць дзяжурства ва ўрочышчы. Работнікі міліцыі адказалі, што яны згодныя, але калі грамадзкасьць за гэта будзе плаціць ім грошы. Спадар Сіўчык заявіў, што ўлады адмаўляюцца займацца Курапатамі.
XS
SM
MD
LG