Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мартыралёг Беларусі” вяртаецца ў сеціва


Сайт, які зьявіўся ў інтэрнэце ў кастрычніку 2004 году, апавядае пра злачынствы і ахвяры камунізму ў Беларусі ў ХХ стагодзьдзі.

На сайце выстаўленыя тысячы імёнаў рэпрэсаваных жыхароў Беларусі і сотні імёнаў карнікаў, некалькі дзясяткаў архіўных фатаграфій з Курапатаў, а таксама кнігі пра гісторыю палітычных рэпрэсій ў Беларусі. Праз старонку “Мартыралёгу Беларусі” можна шукаць прозьвішчы сваіх родных і знаёмых.

Каардынатары праекту – Сяргей Дубавец і Ганна Соўсь. Тэхнічным гаспадаром сайту быў Уладзя Каткоўскі

Да сьнежня 2008 году плянавалася выставіць каля 60 тысяч біяграмаў, быў створаны блог, дзе паведамлялася пра абнаўленьні на сайце і пра разьвіцьцё праекту. Пасьля сьмерці Ўладзі мы працягвалі працу над сайтам, але летась гэты праект зазнаў яшчэ адзін удар – невядомыя зламысьнікі, скарыстаўшыся кароткай затрымкай у аплаце хостынгу, перахапілі кантроль над сайтам і выставілі на продаж дамэннае імя martyraloh.org.

У 20-ю гадавіну адкрыцьця Курапатаў мы аднаўляем працу над праектам паводле пачатковай вэрсіі, якая захавалася на Ўладзевым кампутары. Новы адрас сайту - http://www.kurapaty1988.org. На працягу найбліжэйшага часу мы плянуем аднавіць страчанае і дапоўніць базу дадзеных аб ахвярах палітычных рэпрэсіяў і іх катах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG