Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк падсумоўвае вынікі фотаконкурсу <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


З.Пазьняк - Курапаты,1988г.

З.Пазьняк - Курапаты,1988г.

На завяршэньне конкурсу “Мае фота – мае Курапаты” слова грамадзкага рэдактара конкурсу Зянона Пазьняка.


Заканчваецца наша тэма “Мае фота – мае Курапаты”. Выказваю ўдзячнасьць усім, хто даслаў здымкі і прыняў такім чынам, удзел у адзначэньні 20-х угодкаў адкрыцьця Курапатаў. Наша праца не змарнуецца. Зычу ўсім надалей дзейнічаць і ствараць на ніве дарагой Бацькаўшчыны.

Цяпер у краіне пануе антыбеларускі прамаскоўскі рэжым. Разбураюць беларускую культуру, не даюць ёй разьвівацца, нішчаць вольнае беларускае слова. Шмат людзей у гэтых умовах ня маюць магчымасьці ведаць элемэнтарнага, што павінен ведаць кожны беларус. Таму, мяркую, ня будзе лішнім даць тут некалькі старонак тэксту для чытаньня з даўняй маёй кнігі пра Курапаты і фотарэпрадукцыі зь іншых кніг, якія былі выдадзеныя раней.( гл. www.zianonpazniak.de)

Цераз усьведамленьне праўды пра генацыд Курапаты мабілізавалі народ (лепшых ягоных прадстаўнікоў) на змаганьне за волю і справядлівасьць. Курапаты далі штуршок да зьмёртвыхустаньня Беларускай нацыі.

Другое значэньне Курапатаў ёсьць усеагульнага міжлюдзкага зьместу. Адкрыцьцём Курапатаў выяўленыя неабвержныя ўлікі злачынства генацыду, які рабіў над беларускім народам расейскі акупант, прыкрываючыся камунізмам, як сацыяльнай формай і ідэалёгіяй тэрору, як мэтадам апраўданьня людабойства. Кажучы мовай крыміналістыкі, знойдзеныя трупы – ўлікі злачынства супраць чалавецтва, і гэтыя ўлікі пацьвердзілі вынішчэньне народу.

Менавіта Курапаты рэальна адчынілі магчымасьць “Нюрнбэргу” над рускім камунізмам. І таму, пакуль будзе існаваць расейская звышдзяржава, пакуль будзе функцыянаваць цягласьць яе злачыннай ўлады і праімпэрскай палітыкі, датуль будуць імкненьні абылгаць, зьнішчыць Курапаты і ўсё, што зь імі зьвязана.

Курапаты – гэта ня толькі шматзначны сымвал нашага народнага лёсу – гэта сакральнае месца, балявая кропка, якой мераецца беларускі народны дух і беларускае існаваньне.

3.06.2008 Зянон Пазьняк

Парэшткі расстраляных
Аблічча на мітынгу (19 чэрвеня 1988г.у Курапатах)
Усталяваньне Крыжа Пакуты (29 кастрычніка 1989г.)
Вынікі першага туру
Вынікі другога туру
Вынікі трэцяга туру
Вынікі чацьвертага туру

Вынікі пятага туру

Яшчэ раз нагадаем пераможцаў фотаконкурсу “Мае фота – мае Курапаты”

Андрэй Аляхновіч за фота “Памятаем”і “Памятай хлопча” атрымае кнігу Зянона Пазьняка "Дарога", а таксама ад Радыё Свабода прыёмнік і 14 кнігаў “Бібліятэкі Свабоды” у PDF фармаце, а таксама ўсе фотаматэрыялы конкурсу “Мае фота -- мае Курапаты” на флэш-карце.

Уладзімер Арлоў за сэрыю архіўных здымкаў і фота “Поле Айчыны” атрымае камплект часопіса “Беларускія Ведамасьці” №№1-62(1996-2008 гады).

Юры Беленькі за фота “Юхо” атрымае ад Радыё Свабода фотаапарат і 14 кнігаў “Бібліятэкі Свабоды” у PDF фармаце, а таксама ўсе фотаматэрыялы конкурсу “Мае фота -- мае Курапаты” на флэш-карце.

Зьміцер Крыванос за фота “Курапаты – птушкі” атрымае кнігу Зянона “Глёрыя Патрыя”, а таксама ад Радыё Свабода прыёмнік і 14 кнігаў “Бібліятэкі Свабоды” у PDF фармаце, а таксама ўсе фотаматэрыялы конкурсу “Мае фота -- мае Курапаты” на флэш-карце.

Аўгіньня Манцэвіч у намінацыі “За творчы падыход” за сэрыю фатаграфіяў “Маркотныя Курапаты” атрымае кнігу Зянона Пазьняка “Новае стагоддзе”, а таксама ад Радыё Свабода прыёмнік і 14 кнігаў “Бібліятэкі Свабоды” у PDF фармаце, а таксама ўсе фотаматэрыялы конкурсу “Мае фота -- мае Курапаты” на флэш-карце.

Ангеліна Масюта -- спэцыяльнай ўвагай за актыўнасьць у фіксацыі Курапатаў і за фатаграфію “Сьнежныя Курапаты” атрымае кнігу Зянона Пазьняка “Гутаркі з Антонам Шукелойцем”, а таксама прыёмнік і 14 кнігаў “Бібліятэкі Свабоды” у PDF фармаце, а таксама ўсе фотаматэрыялы конкурсу “Мае фота -- мае Курапаты” на флэш-карце.

Спадарыня Надзея за фота “Гэб’ё” атрымае кнігу Зянона Пазьняка “Развагі: Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990-III.1996)”, а таксама прыёмнік і 14 кнігаў “Бібліятэкі Свабоды” у PDF фармаце, а таксама ўсе фотаматэрыялы конкурсу “Мае фота -- мае Курапаты” на флэш-карце.

Алесь Чахольскі “За пасьлядоўную фіксацыю тэмы Курапатаў” за сэрыю архіўных фатаграфіяў атрымае другое выданьне легенды “Парсіваль” з прадмовай Зянона Пазьняка, а таксама ад Радыё Свабода фотаапарат і 14 кнігаў “Бібліятэкі Свабоды” у PDF фармаце, а таксама ўсе фотаматэрыялы конкурсу “Мае фота -- мае Курапаты” на флэш-карце.

Таксама нашы калегі -- цяперашнія і ранейшыя -- ўдзельнічалі ў праекце “Мае фота – мае Курапаты” па-за конкурсам.

Сяргей Абламейка за сэрыю архіўных здымкаў і асабліва за фота “Памяць пра генацыд” атрымае другое выданьне легенды “Парсіваль” з прадмовай Зянона Пазьняка.

Алесь Дашчынскі за здымак “Талака” атрымае кнігу Зянона Пазьняка “Развагі”.

Юры Дзядзінкін за здымкі ў катэгорыях “Добрае дакумэнтальнае сьведчаньне сутнасьці зьявы” і “Сваісты погляд” атрымае кнігу Зянона “Вялікае княства”.

Ганараваньне -- сёньня, 3 чэрвеня, ва ўрочышчы Курапаты.

Пачатак у 17.30

Усяго на конкурс былі дасланыя больш за 250 фота. Людзі працягваюць дасылаць фота і надалей. Здымкі, што ня трапілі ў агляд, будуць пазьней выстаўленыя на нашым сайце.



XS
SM
MD
LG