Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што моладзь ведае пра Курапаты?


Сёньня спаўняецца 20 гадоў, як ў газэце “ЛіМ” зьявіўся артыкул, дзе ўпершыню была расказана праўда пра Курапаты. “Ці ведаеце вы, што такое Курапаты?” – такое пытаньне “Свабода” задала маладым менчукам.

Маладая жанчына: “Не, ніколі ня чула. Відаць, іншыя інтарэсы ў жыцьці. Гісторыя для мяне не гэтак важна, як нешта іншае.”
“У якім годзе вы скончылі школу і якую?“
“У 1997-ым, Школа ў Беларусі.”
“І настаўнікі вам нічога не казалі пра Курапаты?“
“Можа, і казалі, але я не памятаю”.
Навучэнец каледжу: “Так, я ведаю. Гэта мэмарыял ахвярам сталінізму. Там пахавана вельмі шмат ні ў чым не вінаватых людзей”.
Карэспандэнт: “Што, там сапраўды ёсьць мэмарыял?”
“На жаль, ад Курапатаў мала што засталося, празь іх праклалі кальцавую дарогу. Памятаю, як людзі баранілі Курапаты, некаторых выцягвалі нават з-пад бульдозэраў.
Юнак: “Курапаткі?”
Карэспандэнт: “Не, Курапаты. Вы ня чулі, што пад Менскам ёсьць месца, дзе НКВД расстрэльваў людзей?”
“Не, ня чуў, шчыра скажу”.
Студэнт 5-га курсу: “Гэта мэмарыял, які паставіў Зянон Пазьняк паводле пытаньня пра забойствы беларусаў падчас рэпрэсій 30-ых гадоў”.
Карэспандэнт: “Пазьняк пабудаваў мэмарыял?”
“Не, ён знайшоў гэтае месца, праводзіў там раскопы і паставіў крыжы. Дакладней, кампанія людзей, якія былі зь ім”.
“Ці лічыце вы. Што на гэтым месцы трэба ўсталяваць помнік?“
“Помнік ўжо ёсьць, як сакральны сымбаль ён ужо ёсьць”.
“Калі і адкуль вы даведаліся пра Курапаты? І колькі вам гадоў?“
“Мне 22. А даведаўся я пра Курапаты недзе ў 2000-ым годзе, напэўна, з інтэрнэту”.
Два сябры: “Не, ня ведаю”.
“Можа, і чуў, але не прыпамінаю, дзе”.
Малады мужчына: “Ведаю, нават месца ведаю. За Менскам, побач з кальцавой. Адзначана крыжамі”.
Карэспандэнт: “Калі б ня гэтыя крыжы, вы б што ведалі пра гэта месца?”
“Мабыць не. Зараз пра гэта месца ніколі і нічога не кажуць. Я маю на ўвазе масавыя сродкі інфармацыі Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG