Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вацлаў Гавэл: “Камунізм параўнальны з нацызмам” <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк бяруць удзел у канфэрэнцыі “Ўплыў камунізму на эўрапейскую сьвядомасьць”.


Канфэрэнцыя арганізаваная камісіяй Сэнату Чэскай рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і правах чалавека з удзелам палітыкаў і навукоўцаў Польшчы, Расеі, Нямеччыны, Літвы, Эстоніі, ЗША, Канады, Вялікай Брытаніі, Швэцыі і іншых краінаў.

Мэта канфэрэнцыі – клясыфікаваць злачынствы камуністычных рэжымаў, прааналізаваць уплыў камуністычнай ідэалёгіі на сучаснасьць і выпрацаваць рэкамэндацыі для Эўрапейскай камісіі і нацыянальных урадаў.

“Камуністычная ідэалёгія за дзесяцігодзьдзі існаваньня ў былых сацыялістычных краінах пранікла ва ўсе сфэры жыцьця, і пазбавіцца ад камуністычнай спадчыны – нялёгкая справа”, адзначыў ва ўступным слове былы дысыдэнт і прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл. Ён параўнаў камунізм з нацызмам.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла і прадстаўнік Яно Сьветласьці Далай-Ламы Цэтэн Самдуп Чок’япа.
На канфэрэнцыі ў якасьці сьведкаў злачынстваў камуністычных рэжымаў выступілі былыя палітвязьні. А распачала дыскусію старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

“Я лічу канфэрэнцыю надзвычай цікавай і карыснай, паколькі ёсьць намер стварыць сталую ўстанову, якая будзе вывучаць злачынствы камунізму. У сваім выступе я гаварыла пра два аспэкты камунізму, якія асабліва важныя ў дачыненьні да Беларусі. Першы – злачынствы супраць чалавецтва: калектывізацыя, расстрэлы, усё тое, што рабілася супраць нашых людзей, супраць беларусаў. Другі аспэкт – тое, што камунізм як прылада ў руках Крамля рабіў супраць беларускай нацыі. Гэта вынішчэньне нацыі. Першым такім злачынствам было зьнішчэньне Беларускай народнай рэспублікі. Такім злачынствам можна лічыць расстрэлы нашай інтэлігенцыі, злачынствы супраць мовы, школьніцтва”.

Зянон Пазьняк у сваім выступе распавёў пра Курапаты і адзначыў, што "Савецкі Саюз разваліўся без вайны, і не існавала адпаведнай рэальнай палітычнай сілы, здольнай ажыцьцявіць суд, як некалі над разьбітым гітлераўскім Рэйхам. Аднак, істотнае ў іншым. Пасьля распаду СССР ўлада на былых абшарах засталася ў руках камуністычнай наменклятуры. Потым неўзабаве ў Беларусі і ў самой Расеі да ўлады прыйшоў КДБ. У выніку, на Беларусі (пры дапамозе Масквы) створаны дыктатарскі аўтарытарны і прамаскоўскі рэжым, які праводзіць антыдэмакратычную палітыку этнацыду і вынішчае ўсё беларускае, а ў Расеі ўтварылася тыповая карпаратыўная дыктатура, дзе абсалютная ўлада і абсалютны кантроль над дзяржавай належаць КДБ". ..."Ставіць пытаньне аб адказнасьці неабходна, -- сказаў Пазьняк, -- і не павінна сьцерціся памяць пра генацыд. Краіны і народы, што пацярпелі ад камунізму, маюць маральнае права паставіць камуністычную дзейнасьць па-за законам. Паклёп на Курапаты, як месца генацыду і страты жыцьцяў тысяч людзей павінен быць караны законам. Так і будзе ў вольнай і дэмакратычнай Беларусі".

Выступае Вацлаў Гавэл




Зянон Пазьняк рыхтуецца да выступу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG