Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску грошай за хросныя ходы не бяруць


Улады Магілёва патрабуюць ад арганізатараў хроснага ходу ў гонар нябеснага заступніка гораду, сьвятога Антонія Падуанскага, аплаты паслугаў міліцыі, камунальных службаў і мэдыкаў. Сытуацыю камэнтуе адказны за СМІ пры сакратарыяце Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, ксёндз Аляксандар Амяльчэня:


“Што тычыцца Менску, то тут няма ніякіх пытаньняў, ніякіх перашкодаў ці праблем, ніякіх дадатковых юрыдычных цяжкасьцяў. Я маю на ўвазе нейкія дадатковыя дамовы ці нешта яшчэ. Менск заўсёды быў прыкладам, на які раўняліся і, як мне падаецца, павінны раўняцца. Тут ніколі нічога такога не было. Мне падаецца, што гэта нейкая падстрахоўка з боку тых, хто патрабуе гэтыя дакумэнты. Гэта падстрахоўка, якая прыносіць нам дадатковыя праблемы, якіх магло б і ня быць. У Менску такіх праблем не было, і я спадзяюся, што ня будзе. Улады падыходзяць да такіх спраў вельмі адкрыта і адказна. Таксама ёсьць і суправаджэньне такіх шэсьцяў, але гэта не адбываецца на падставе нейкіх дадатковых юрыдычных дакумэнтаў. Гэта адбываецца на падставе ўзаемапаразуменьня, дамоўленасьцяў і прыняцьця ўзаемавыгадных рашэньняў”.

XS
SM
MD
LG