Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ананіч прапануе блякаваць інтэрнэт-сайты


Першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч заявіла, што ейнае ведамства выступае за рэгістрацыю інтэрнэт-выданьняў.


“Тыя, хто жадае працаваць як сродак масавай інфармацыі (рабіць запыт на атрыманьне інфармацыі, распаўсюджваць яе, прысутнічаць на прэсавых канфэрэнцыях), павінныя быць зарэгістраваныя… Парадак павінен быць вызначаны альбо законам аб СМІ, альбо дзяржаўным нарматыўна-прававым актам”,-- заявіла Л.Ананіч.

Чыноўніца зазначыла, што існуе праблема «дэзінфармацыйных плыняў» замежных сайтаў, якія, маўляў, ставяць на мэце дэструктыўна ўплываць сытуацыю ў Беларусі.

“Але ёсьць досьлед Кітаю, які перакрыў доступ да такіх сайтаў на сваёй тэрыторыі”,-- выказалася Л.Ананіч у часе круглага стала, матэрыялы якога друкуе часопіс “Беларуская думка”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG