Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік праваслаўнай епархіі: “Няма падставаў плаціць міліцыі”


Улады Магілёву патрабуюць ад арганізатараў хрэснага ходу ў гонар нябеснага заступніка гораду, Сьвятога Антонія Падуанскага аплаты паслугаў міліцыі, камунальных службаў і мэдыкаў. Сытуацыю камэнтуе сакратар Менскага эпархіяльнага ўпраўленьня Беларускай праваслаўнай царквы Андрэй Алежка:


“Хросны ход для любога населенага пункту гэта, канечне, падзея. Часам яна зьвязана і з перакрыцьцём руху на дарогах, і з захаваньнем грамадзкага парадку. І таму мы разумеем клопат уладаў, каб гэтыя хросныя хады праходзілі ў межах пэўных разумных правілаў. І таму мы заўсёды ў Менску, да прыкладу, загадзя паведамляем сталічным уладам, што мы ў пэўны час, па пэўным маршруце плянуем хросны ход.

Просім узгадніць маршрут, каб хуткая дапамога прысутнічала. Мы лічым, што ў большасьці выпадкаў гэтыя правілы маюць права на існаваньне. І больш за тое, мы самі зацікаўленыя, каб яны выконваліся. Што тычыцца аплаты, то я такога ня чуў. Мы не аплачваем працу ні хуткай дапамогі, ні міліцыі, якая ахоўвае грамадзкі парадак. Яны атрымліваюць ад дзяржавы заробак і выконваюць сваю працу. Таму я ня бачу нават падставаў, каб што-небудзь аплачваць”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG